Кошт паслуг

У залежнасці ад цяжкасці і тэматыкі кошты на пераклад могуць вар'іравацца. Звяжыцеся са мной  - і я падрыхтую для Вас індывідуальную, выгадную і ні да чаго не абавязаную прапанову аб кошце.

 

Я прымаю ў разлік індывідуальны маштаб працы і ступень складанасці; у выпадку аб'ёмных замоў я гатова прапанаваць Вам зніжку.



Пераклады могуць быць атрыманы Заказчыкам асабіста альбо адасланы яму поштай – заказным лістом з трэкінг-нумарам (паштовыя выдаткі аплачваюцца дадаткова).

Плата за паштовыя выдаткі:

у межах Германіі заказным лістом – 5 еўра,

у Расію, Беларусь і інш. заказным лістом –10-15 еўра.

Аплата паслуг магчыма наяўнымі сродкаім, банкаўскім пераводам, праз PayPal альбо Western Union.

 

Пісьмовыя пераклады

Засведчаныя пераклады

Расцэнкі за засведчаны пераклад стандартных дакументаў (пасведчанняў аб нараджэнні, шлюбе, вадзіцельскіх пасведчанняў, дыпломаў і г.д.) - ад 17 еўра за старонку. Па электроннай пошце альбо па тэлефоне я з ахвотай пракансультую Вас датычна кошту маіх паслуг.

 

Пераклад спецыяльных тэкстаў

Разлік кошту за пераклады тэкстаў выконваецца, як правіла, згодна з колькасцю радкоў. Адзін стандартны радок змяшчае 55 сімвалаў з прабеламі (падлічваецца агульная колькасць сімвалаў, якая потым дзеліцца на 55, каб атрымаць наяўную колькасць радкоў).

Вусныя пераклады

Ганарар за вусны пераклад разлічваецца пагадзінна, таксама існуе магчымасць агаворанай паўшальнай узнагароды. Працоўны час складаецца з шляху ад дома да месца працы (туды і назад; як правіла, складае 1 гадзіну), часу чакання і знаходжання на перакладзе. Час працы акругляецца да паўгадзіны ў большы бок.

  • Facebook Social Icon
  • Vkontakte Social Icon
  • LinkedIn Social Icon