Мае паслугі для Вас

Моўныя камбінацыі:

руская ↔ нямецкая

беларуская  ↔ нямецкая

Пісьмовыя пераклады

 

Засведчаныя пераклады

Як афіцыйна прызначаны, прысяжны (судовы) перакладчык, я  ўпаўнаважана сваім подпісам і афіцыйнай пячаткай засведчваць правільнасць і паўнату выкананых мною перакладаў.

Пераклады, выкананыя мною ў адпаведнасці са стандартам ISO, а таксама  згодна з палажэннямі Вышэйшага вярхоўнага суда г. Дрэздэна датычна выканання перакладаў, прымаюцца ўсімі афіцыйнымі інстанцыямі і ўстановамі (ведамствамі і органамі ўлады) і не патрабуюць далейшага засведчання натарыусам (як, напрыклад, у Расіі альбо Беларусі).

Я, як упаўнаважаны перакладчык,

выконваю пераклады:

 

усіх відаў асабістых дакументаў

  • пасведчання аб нараджэнні

  • пасведчання аб шлюбе

  • пасведчання аб змене імя

  • пасведчання аб скасаванні шлюбу

  • вадзіцельскага пасведчання

  • дакументаў, якія пацвярджаюць асобу

  • гарантый прадстаўлення грамадзянства

  • ​школьных атэстатаў

  • дыпломаў і дадаткаў да дыплому

  • сертыфікатаў і пасведчанняў аб

повышэнні кваліфікацыі

  • навучальных планаў

  • даведак аб шлюбнай праваздольнасці 

  • даведак з месца жыхарства

  • даведак аб адсутнасці судзімасці

  • Certificate of good standing

  • характарыстык з месц працы і г. д.



судовай і натарыяльнай дакументацыі і многага іншага.

 

Пераклад спецыяльных тэкстаў

 

Я спецыялізуюся на перакладзе тэкстаў, звязаных з наступнымі сферамі грамадскага жыцця:

- Права

  • рашэнні суда
  • афіцыйныя дакументы
  • дамовы і пагадненні
  • выпіскі з гандлёвых рэестраў
  • уставы кампаній
  • рашэнні таварыстваў
  • даверанасці
  • тэксты законаў і г.д.

 

Асаблівае значэнне надаецца

прафесійнай тэрміналогіі,

захаванню юрыдычнага стылю ў

разнастайных прававых сістэмах.

- Медыцына

  • медыцынскія заключэнні
  • гісторыі хвароб і эпікрызы
  • выпісныя эпікрызы
  • сертыфікаты аб праведзенай вакцынацыі
  • дакументы аб адукацыі і аб працоўнай дзейнасці ўрачоў і г.д.

Пераклады медыцынскай дакументацыі выконваюцца з максімальнай дакладнасцю і з апорай на валоданне медыцынскімі тэрмінамі і скарачэннямі.

- Маркетынг

  • інтэрнэт-старонкі
  • рэкламныя тэксты
  • брашуры, буклеты, каталогі, флаеры і г.д.

 

Я дапамагу Вам скласці аптымальны тэкст і зацікавіць нават самых патрабавальных кліентаў. Акрамя гэтага я таксама патлумачу Вам прычыны з'яўлення магчымых "міжкультурных непаразуменняў",  якія лепш пазбягаць, таму што яны могуць "адпудзіць" кліентаў.

Асаблівасці напісання асабістых імёнаў

Пры перакладзе на нямецкую мову імёны транслітэруюцца ў адпаведнасці з нормай ISO "ISO 9:1995 (E)" (міжнародны стандарт для транслітэрацыі імёнаў славянскіх алфавітаў). Разам з дадзеным абавязковым напісаннем імёнаў у сваіх перакладах я таксама пазначаю напісанне імёнаў лацінкай у адпаведнасці з пасведчаннем асобы (калі ласка, паведамце па электроннай пошце).

Прад'яўленне дакументаў

У засведчаным подпісе пазначаецца, у якім відзе мне быў перададзены дакумент (арыгінал/ засведчаная копія/ простая копія). Пераклады я выконваю з дасланых адсканаваных копій, аднак для засведчанага подпісу "пераклад з арыгінала / засведчанай копіі", мне неабходна ўбачыць Вашы арыгіналы / засведчаныя копіі (Вы можаце даслаць мне іх поштай або паказаць падчас асабістай сустрэчы, калі будзеце забіраць пераклады). Каб пераканацца, што будзе прыняты пераклад з  простай копіі, Вам неабходна пракансультавацца ва ўстанове, для якой прадугледжаны дадзены пераклад.

Вусныя пераклады (паслядоўныя)

Як афіцыйга прызначаны, прысяжны перакладчык, я ўпанаважана  выконваць вусныя пераклады

  • у натарыуса падчас заключэння здзелак з нерухомасцю і інш.
  • ва ўстановах ЗАГС (напрыклад, пры падачы заявы на заключэнне шлюбу)
  • падчас заключэння шлюбу
  • падчас судовых пасяджэнняў

​

і інш.

  • Facebook Social Icon
  • Vkontakte Social Icon
  • LinkedIn Social Icon