​"Разумець адзін аднога – значыць ствараць агульную карціну свету"
Адукацыя і асабістае:​

Мае родныя мовы – руская і беларуская (другая). Нямецкую мову я вывучала ў "Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава" і ў магістратуры Дрэздэнскага Тэхнічнага Ўніверсітэта. Разам з вывучэннем нямецкай мовы я паглыблена займалася рускай мовай і літаратурай, у далейшым атрымала ступень магістра філалагічных навук.

Падчас маёй вучобы па спецыяльнасці "Германістыка" ў магістратуры Дрэздэнскага Тэхнічнага Ўніверсітэта ў 2012-2013 гадах я атрымлівала стыпендыю Фонду імя Фрыдрыха Эберта (Friedrich-Ebert-Stiftung).

​Часта я адчувала на сабе, наколькі цяжка інтэгравацца ў чужой краіне, зразумець яе культуру і пераадолець усе бюракратычныя бар'еры. Дзякуючы маёй адкрытасці і гібкасці ў мяне паспяхова атрымоўваецца выступаць пасярэднікам паміж прадстаўнікамі розных культур і носьбітамі розны моў, скарачаць страхі і ствараць давяральную атмасферу як паміж дзвюма прыватнымі асобамі, так і на дзелавых сустрэчах з некалькімі ўдзельнікамі альбо на разнастайных мерапрыемствах.

Прафесійная дзейнасць:

 

З красавіка 2013 г.

Афіцыйна прызначаны, прысяжны перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі

2010 - 2011 гг.

Юрыдычная кампанія ў сферы  працоўнага і міграцыйнага права "Balashova Legal Consultants" (г. Масква)

Перакладчык і асістэнт з моўнай камбінацыяй руская мова – нямецкая мова

Сакавік 2010​ г.

Зарэгістраваная ў якасці перакладчыка і занесена ў адзіны рэестр перакладчыкаў, які вядзецца Першай Віцебскай дзяржаўнай натарыяльнай канторай

2006 - 2010 гг.

УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты" (BelCCI) 

Пазаштатны перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў



2008 - 2010​ гг.

УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", кафедра замежных моў, выкладчык нямецкай мовы

  • Facebook Social Icon
  • Vkontakte Social Icon
  • LinkedIn Social Icon