
КОШТЫ ПАСЛУГ
Мае цэны на засведчаныя пераклады празрыстыя і даступныя для прагляду тут.
Пераклады могуць быць атрыманы заказчыкам асабіста альбо адпраўленыя яму поштай – заказным лістом з трэкінг-нумарам (паштовыя выдаткі аплачваюцца дадаткова).
Засведчаныя пераклады
руская ↔ нямецкая
беларуская ↔ нямецкая
Кошт засведчаных перакладаў "стандартных дакументаў" (дыпломы, пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, пасведчанні кіроўцы і інш.) Вы знойдзеце тут.
Звярніце, калі ласка, увагу, што выніковы кошт можа быць агучаны толькі пасля таго, як я ўбачу Ваш(і) дакумент(ы) (у выглядзе скана ці фота).
Мінімальная сума заказу на дадзены момант складае 50 еўра. Я буду рада даць Вам больш падрабязную інфармацыю па электроннай пошце ці па тэлефоне.
Цэны на пераклады тэкстаў звычайна разлічваюцца ў залежнасці ад колькасці радкоў у дакументах. Стандартны радок уключае 55 знакаў з прабеламі (падлічваецца агульная колькасць знакаў, якая затым дзеліцца на 55, каб атрымаць наяўную колькасць радкоў). Кошт я разлічваю на падставе Закона аб узнагародзе і кампенсацыі ў судаводстве ФРГ (JVEG): прыкладна 2,15 еўра за адзін радок.

Электронны
пераклад
Вы таксама можаце атрымаць завераны пераклад Вашых дакументаў па электроннай пошце ў электронным выглядзе (у фармаце PDF):
5 еўра - за дакумент-у выглядзе простага PDF-файла (з подпісам і пячаткай)
10 еўра - за дакумент-у выглядзе PDF-файла з кваліфікаваным электронным подпісам
Паштовыя
выдаткі
заказны ліст (з трэкінг-нумарам для адсочвання перамяшчэння ліста)
-
5 еўра - унутры Германіі;
-
10 Еўра - міжнародная адпраўка
АБО
просты ліст
-
2 еўра - унутры Германіі.

Спосабы
аплаты
-
Аплата наяўнымі
-
Банкаўскі пераклад
У выпадку магчымых дадатковых выдаткаў, звязаных з рухам грашовых сродкаў, яны аплачваюцца заказчыкам.
Дублікаты
перакладаў
-
10 еўра за адзін дадатковы асобнік перакладу